9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапаўцы зьбівалі моладзь у судзе

26

Жорстка зьбіты пры затрыманьні актывіст арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Хведарук. Адбылася гэта наўпрост у судзе Цэнтральнага раёна Менска.

17 студзеня ў Цэнтральным судзе праходзілі працэсы па справах моладзевых актывістаў, затрыманых напярэдадні, у Дзень салідарнасьці. На выхадзе з будынку суда Хведарука схапілі міліцыянты і кінулі галавой аб падлогу міліцэйскага “варанку”. Ногі хлопца засталіся на асфальце і тады міліцыянты пачалі дзьвярыма іх заштурхоўваць у машыну, паведамляе “Радыё Свабода”.

Бацькі арыштаваных, якія прыходзілі на суды, пачалі крычаць на вуліцы, каб уратаваць хлопца. Міліцыянты нікому не далі наблізіцца да машыны. Невядома, у якім стане Зьміцер. Нядаўна ён выпісаўся са шпіталя, дзе знаходзіўся з чэрапна-мазгавой траўмай, пасьля таго як яго зьбілі спэцназаўцы пад час разгону дэманстрацыі “За незалежнасьць!” 12 сьнежня.

Зьмітра Хведарука завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, а пасьля ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Там знаходзіцца і актывіст грамадзянскай кампаніі “За Свабоду” Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Суды над імі адбудуцца сёньня.

Учора таксама сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым ён паведаміў, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў. Актывісты партыі мяркуюць, што Сергіенка таксама затрыманы і знаходзіцца на Акрэсьціна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках