9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прымуць у Раду Еўропы толькі пасля дэмакратычных рэформ

5

«Мы чакаем, калі ў Беларусі будуць створаныя неабходныя ўмовы для таго, каб краіна магла стаць паўнавартасным сябрам Рады Еўропы», – заявіў дарадца генеральнага дырэктарата РЕ па пытаннях дэмакратыі і палітыкі Майкл Інгледаў, адкрываючы 18 студзеня ў Вільні першую сесію Усходнееўрапейскай школы палітычных навук пры Радзе Еўропы.

М.Інгледаў адзначыў, што Беларусь на сёння – адзіная краіна, якая не з'яўляецца сябрам Рады Еўропы. «Нягледзячы на гэта, мы ўсё ж рэалізуем некаторыя сумесныя праграмы, – падкрэсліў ён. – Найперш гэта адукацыйныя, культурныя і моладзевыя праграмы. Мы таксама актыўна працуем з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці. Але самае галоўнае для нас – гэта ўсё-ткі палітычнае ўзаемадзеянне з Беларуссю».

Майкл Інгледаў падкрэсліў, што цяперашні старшыня Рады Еўропы – Славакія – адным з прыярытэтаў свайго старшынства назваў «садзейнічанне набліжэнню Беларусі да СЁЕ». «На наступным тыдні мы будзем абмяркоўваць са славацкімі ўладамі, што можна зрабіць для таго, каб Беларусь стала бліжэй да Рады Еўропы», – сказаў М.Інгледаў.

Ён таксама адзначыў, што ў рамках зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая пройдзе ў Страсбургу 21—25 студзеня, пытанне аб Беларусі будзе абмяркоўвацца на пасяджэннях розных камітэтаў і падкамітэтаў арганізацыі.

У сваю чаргу каардынатар праграм школ палітычных даследаванняў генеральнага дырэктарата Рады Еўропы Франсуа Фрэдэрык адзначыў, што адкрыццё беларускай школы з'яўляецца «вынікам вельмі доўгага і карпатлівага падрыхтоўчага працэсу». Паводле яго слоў, гэта ўжо 16-я школа палітычных навук. Першая была адчыненая ў Маскве ў 1992 годзе.

«У кожнай краіне розная палітычная і сацыяльная сітуацыя, таму кожная школа мае свае адрозненні, – сказаў Ф.Фрэдэрык. – Асаблівасць беларускай школы ў тым, што Беларусь пакуль не з'яўляецца сябрам Рады Еўропы, так што ў нейкім сэнсе гэтая школа і для нас з'яўляецца цалкам новым досведам».

Аднак, адзначыў ён, праграма навучання ва ўсіх школах палітычных навук накіраваная на пасоўванне каштоўнасцяў Рады Еўропа, галоўнымі з якіх з'яўляюцца дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона. «Гэтыя школы з'яўляюцца спосабам пасоўвання новай палітычнай культуры на аснове дыялогу і талерантнасці да розных меркаванняў і поглядаў, – сказаў Ф.Фрэдэрык. – У выпадку з Беларуссю галоўная мэта школы – дапамога ў ажыццяўленні дэмакратычных ператварэнняў у Беларусі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках