9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пазбавіў маскоўскага міліцыянта пагон

6

Праваахоўным органам Масквы атрымалася прадухіліць маштабнае сутыкненне паміж выхадцамі з краін СНД і сталічнымі скінхэдамі. Усяго міліцыянтам давялося затрымаць 21 удзельніка пабоішча, якое не адбылося. Як потым высветлілася, гэта былі выхадцы з Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Беларусі, шматлікія з якіх вучацца ў сталічных ВНУ.

У панядзелак прыкладна а шостай гадзіне вечара недалёка ад станцыі метро "Разанскі праспект" сабралася вялікая група маладых людзей – чалавек 50-60. Яны накіраваліся да размешчанага непадалёк ДК 40-годдзя Кастрычніка, дзе нярэдка збіраюцца прадстаўнікі радыкальна настроенай моладзі.Госці сталіцы да пункта прызначэння так і не дайшлі. Яшчэ па дарозе яны пачалі задзіраць мінакоў і прыставаць да іх. Хтосьці з відавочцаў патэлефанаваў у міліцыю. На месца інцыдэнту былі тэрмінова накіраваныя некалькі патрульных экіпажаў.

Міліцыянты пачалі затрымліваць хуліганаў, сярод якіх апынуліся дзевяць непаўнагадовых. Пасля на 20 затрыманых былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 20.1 КаАП (дробнае хуліганства, якое прадугледжвае адміністрацыйны арышт або штраф да 1 тысячы рублёў), і іх адпусцілі.

Яшчэ на аднаго затрыманага, грамадзяніна Беларусі, які аказаў пры затрыманні актыўны супраціў і накінуўся з кулакамі на аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, заведзеная крымінальная справа па артыкуле 318 КК (ужыванне гвалту ў дачыненні прадстаўніка ўлады). Як паведамляе выданне "Время новостей", ён ударыў супрацоўніка АУС па твары і сарваў з яго пагоны. Як потым высветлілася, у бойку ён улез выпадкова – проста ішоў паблізу, быў п'яны, пачуў шум і вырашыў «паўдзельнічаць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках