9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Менска сілком перасяляюць з цэнтра ў новабудоўлі

22

Але людзі, якія ўсё жыццё жылі на вуліцы Маркса, не жадаюць пераязджаць на ўскраіну Менска. Пры пераездзе яны губляюць больш за сотню тысяч даляраў.

Пад адсяленне пойдзе каля 100 кватэр. Не пашанцавала дамам №7, 9, 19, 21 па Карла Маркса і дому №17 па Валадарскага. Таксама тут знаходзяцца дзве прадуктовыя крамы, піцэрыя і кафэ, піша «КП в Беларуси».

– Я тут жыву з 1954 года, – плача 85-гадовая Аляксандра Федасееўна з 17-га дому. – У мяне тут дзеці нарадзіліся і выраслі, а зараз нас невядома куды перасяляюць…

Па архітэктурным плане вуліца Маркса (на якой, дарэчы, знаходзіцца Адміністрацыя прэзідэнта. – Рэд.) павінна стаць пешаходнай, а ў гэтых дамах размесцяцца трохзоркавая гасцініца, казіно, гандлёвы цэнтр. Дом № 21а знясуць, на яго месцы зробяць стаянку.

– Нас ніхто не спытаў, ці хочам мы пераязджаць! – абураецца Віктар Міхайлавіч. – Няўжо мы пагадзіліся б ехаць у голыя сцены на ўскраіне горада?!

Абурэнне жыхароў падмацоўваецца лічбамі: кожны з іх на пераездзе страціць больш за 100 тысяч даляраў. Напрыклад, у Аляксандры Федасееўны трохпакаёвая кватэра агульнай плошчай 110 метраў. Рынкавая цана квадратнага метра ў дамах па Карла Маркса каля 3700 даляраў. У Лошыцы (гэты спальны раён згадвалі пры жыхарах службоўцы) бабулі дадуць тыя ж 110 метраў. Але тут метр каштуе 1700 даляраў. У выніку толькі Аляксандра Федасееўна губляе 220 (!) тысяч даляраў!

АФІЦЫЙНА

Дырэктар УКС Ленінскага раёна: Гэта не першыя і не апошнія дамы на адсяленне…

– Што гэта за пешаходная вуліца з жыхарамі? Нідзе ў свеце такога няма, каб у пешаходнай зоне хадзілі людзі і разглядалі бялізну на балконах! Перасяляць людзей будзем у новабудоўлі, у які раён, пакуль невядома. Гэта будзе не адразу, кагосьці сёлета, кагосьці ў наступным, – растлумачыў «Комсомолке» дырэктар УКС Адміністрацыі Ленінскага раёна Леанід Казакоўскі. – Калі Менгарвыканкам зацвердзіць праект, пачнецца паступовы працэс адсялення.

Новыя кватэры жыхарам будуць выдаваць такога ж метражу, як і старыя?

– Так, так закладзена ў Жыллёвым кодэксе. Альбо кватэра не меншай плошчы альбо грашовае кампенсаванне. Па якіх цэнах, пакуль не скажу. Ацэнку кватэр на гэтай вуліцы мы яшчэ ніколі не заказвалі.

А калі жыхары ўсё-ткі адмовяцца пераязджаць?

– Ёсць працэс адсялення праз суд. У Менску штомесяц адсяляюцца дзесяткі кватэр. Гэта не першыя і не апошнія дамы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках