9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў пратэсту прадпрымальнікаў вызвалілі «датэрмінова»

6
Удзельнікаў пратэсту прадпрымальнікаў вызвалілі «датэрмінова»

22 вязня, якія былі асуджаныя на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня, вышлі сёння на свабоду. Сярод іх – лідэр рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

У інтэрв'ю "Белорусскому партизану" Анатоль Лябедзька пацвердзіў, што падчас адбывання арышту да палітвязняў прыязджалі следчыя з сталічнай пракуратуры і дапытвалі па крымінальнай справе, узбуджанай па факце масавых беспарадкаў у Менску 10 студзеня. "Пакуль у нас статус сведак. Асабіста мой допыт цягнуўся каля гадзіны, астатніх, наколькі мне вядома, дапытвалі менш. Пакуль у гэтай справе кропка не пастаўленая. Паглядзім, што будзе далей", – распавёў А.Лябедзька.

Паводле адміністрацыйнага кодэкса, палітвязняў, якія адбывалі пакаранне ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Менску, павінны былі выпусціць пасля 16 гадзіны, бо менавіта ў гэты час 10 студзеня праходзілі асноўныя затрыманні. Але, з прычыны таго, што ля турмы сустракаць дэмакратычных актывістаў збіраліся прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў, сваякі арыштаваных і проста неабыякавыя грамадзяне, улады, мабыць, спалохаліся масавай акцыі з кветкамі і нацыянальнымі сімваламі ля варот турмы.

Усе актывісты, асуджаныя на 15 сутак арышту, былі адпушчаныя яшчэ раніцай. Сёння на свабоду выйшлі:

1. Раман Багдановіч

2. Аляксандр Баразенка

3. Павал Вінаградаў

4. Арсеній Пахомаў

5. Сяргей Клюеў

6. Паліна Кур’яновіч

7. Анатоль Лябедзька

8. Ян Міхайлаў

9. Міхаіл Пашкевіч

10. Міхаіл Крываў

11. Аляксандр Сцепаненка

12. Уладзімір Шыла

13. Анатоль Шумчанка

14. Юры Баркун

15. Арцём Дубскі

16. Андрэй Радыёнаў

17. Ігар Жабароўскі

18. Аляксандр Важакоў

19. Аляксандра Лындава

20. Зорка А.Ю.

21. Юры Куксюк

22. Алесь Чарнышоў

Удзельнікаў мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў судзілі ў Цэнтральным і Маскоўскім судах. Людзей абвінавачвалі ў парушэнні двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" і "дробнае хуліганства". У знак пратэсту шасцёра актывістаў – Раман Багдановіч, Павал Вінаградаў, Ганна Баразенка, Іван Міхайлаў, Аляксандра Лындава і Іван Жабароўскі абвясцілі галадоўку.

Прысуды выносілі суддзі Маскоўскага раёна Гусакова О.А., Рудніцкая Е.Б., Аўдзеенка В.А., Кузняцова Н.А., Шастакоў Ю.В., Казак В.В., Фралова Е.Г., Шылько Е.Н., а таксама суддзі Цэнтральнага раёна Таццяна Паўлючук і Аляксей Бычко.

Усяго падчас акцыі 10 студзеня былі асуджаныя 23 чалавекі. У турме на Акрэсціна яшчэ засталася Таццяна Цішкевіч, асуджаная на 20 сутак арышту. Вядома, што яна была жорстка збітая падчас затрымання, у суд да дзяўчыны выклікалі брыгаду «хуткай дапамогі», а цяпер у турме яна сур'ёзна хварэе. Па словах адваката Веры Страмкоўскай, верагодней за ўсё, у Цішкевіч – лёгачнае захворванне.

Таксама ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вул. Акрэсціна знаходзяцца лідэры прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў і Аляксандр Таўстыка і яшчэ каля двух дзесяткаў актывістаў прадпрымальніцкіх і моладзевых рухаў, затрыманых пасля акцый 10 і 21 студзеня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках