9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь патрабуе спыніць пераслед сваіх актывістаў

У пятніцу адбыўся чарговы арганізацыйны камітэт у абарону рэпрэсаваных. Адрозьніваўся ён ад усіх іншых тым, што разглядаліся там пытаньні ўжо не аднаго, а аж пяці актывістаў, якім пагражае турэмнае зьняволеньне.

Пад такой пагрозай апынуліся маладафронтаўцы Артур Фінькевіч, Андрусь Цянюта й Кася Салаўёва, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэй Кім і чалец партыі “Грамада” Зьміцер Лісіенак.

На аргкамітэце, дзе прысутнічалі вядомыя праваабаронцы, палітыкі Павал Севярынец і Вячаслаў Сіўчык, моладзевыя лідэры Зьміцер Дашкевіч і Алесь Каліта, былі разгледжаны магчымыя шляхі юрыдычнай, міжнароднай абароны й падтрымкі актывістаў.

Як лічыць Павал Севярынец, менавіта зараз, улічваючы бязвыхадны стан Беларусі на міжнароднай пляцоўцы, ёсьць ясная магчымасьць вызваліць і пазбавіць моладзевых актывістаў ад новых крымінальных спраў, што пацьвярджаецца нечаканымі вызваленьнямі палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча, Міколы Аўтуховіча й Юрыя Лявонава. Галоўнае – актыўна й ўмела выкарыстаць гэты шанец.

Зараз сытуацыя выглядае наступным чынам:

Артур Фінькевіч

Некалькі тыдняў назад была падана касацыйная скарга на рашэньне Магілёўскага суду, якая павінна быць разгледжана да 25 лютага. 20 студзеня падчас бесчалавечнага судовага працэсу над маладаронтаўцам Артурам Фінькевічам суддзя Натальля Крашкіна вынесла незаконны прысуд 22-гадоваму хлапцу – паўтары гады зьняволеньня. Зараз Артур знаходзіцца ў спецыяльнай камэры для тых, хто рыхтуецца да адпраўкі на месца адбыцьця пакараньня. Як вынікае з апошніх лістоў Артура, умовы ўтрыманьня больш-менш прымальныя, але на хлопца ўвесь час аказваецца маральны ціск: Артур распавядае, што яму кожны дзень настойліва прапануюць падпісаць паперу аб датэрміновай адпраўцы ў калёнію, што, фактычна, пазбавіла б яго магчымасьці абскардзіць прысуд.

Зьміцер Лісіёнак

Зьміцер Лісіёнак ужо больш за 4 месяцы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Маладога актывіста вінавацяць у распаўсюдзе фальшывай валюты й наркотыкаў. Абставіны справы яшчэ дакладна ня вызначаны, але, грунтуючыся на тых фактах, што па словах адвакаткі, на кожны допыт Зьміцер прыходзіць моцна зьбіты, яго цалкам ізалююць ад грамадзкасьці, доказаў яго дзейнасьці , акрамя невядомых сьведкаў, няма аніякіх (!), ёсьць цьвёрдыя падставы меркаваць, што палітычнай можна назваць і гэтую справу.

Андрусь Цянюта і Кася Салаўёва

Маладафронтаўцы Андрусь Цянюта й Кася Салаўёва абвінавачаны па знакамітым артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Калі справа Андруся Цянюты ўжо набліжаецца да разьвязкі, бо па інфармацыі адваката Андруся, суд плянуецца прызначыць на сярэдзіну лютага, у полацкай актывісткі Кася Салаўёвай некалькі тыдняў назад адбыўся толькі першы допыт. Акрамя гэтага, з-за ціску супрацоўнікаў КДБ кіраўніцтва Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе навучалася дзяўчына, прыняла незаконнае рашэньне выключыць актывістку. Зараз Кася Салаўёва плянуе перапаступаць у іншую навучальную ўстанову.

Андрусь Кім

Пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня на Андруся Кіма была заведзена крымінальная справа быццам бы за зьбіцьцё міліцыянта, прычым і пацяряпелы, і сьведкі ўжо вызначыліся. Сьледчы Зьміцер Лугін інфармацыю па гэтай справе не пацьвярджае, але, як мяркуюь праваабаронцы, ёсьць верагоднасьць таго, што пасьля адбыцьця 10-суткавага арышту Андрусь Кім будзе гвалтоўна зьмешчаны ў СІЧУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках