9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР: Без рынкавых рэформаў Беларусь не можа разлічваць на інвестыцыі

Павелічэнне тэмпу інфляцыі і падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты ставяць перад эканомікай Беларусі няпростыя задачы і падкрэсліваюць неабходнасць структурных рынкавых рэформаў.

Такая выснова змешчаная ў штогадовым дакладзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця "Аб працэсе пераходу" за 2007 год.

Эксперты ЕБРР кажуць, што ўраду Беларусі неабходна падвышаць эфектыўнасць выкарыстання энерганосьбітаў у вытворчасці, ЖКГ і інфраструктуры; садзейнічаць падвышэнню канкурэнтаздольнасці і эфектыўнасці прамысловай вытворчасці, збыту і падавання паслуг.

Таксама адзначаецца неабходнасць падтрымкі інвестыцый і канкурэнцыі і памяншэнне ступені адміністрацыйнага ўмяшання ў сектары з высокім патэнцыялам канкурэнцыі.

Эксперты ЕБРР адзначаюць, што ў параўнанні з большасцю краін, у якіх працуе ЕБРР, у Беларусі прагрэс у галіне рынкава-арыентаваных рэформаў быў больш як сціплым па ўсіх кірунках.

"Для таго, каб Рэспубліка Беларусь магла сур'ёзна разлічваць на прыцягненне прамых замежных інвестыцый, якія дапамаглі б пакрыць дэфіцыт рахунку бягучых аперацый аплатнага балансу краіны, неабходна завяршыць першы этап рэформаў пераходнага перыяду, які ўключае ў сябе прыватызацыю, поўную лібералізацыю цэнаў, гандлю і валютных аперацый", – падкрэсліваецца ў дакладзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках