9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш: «ЗША падтрымліваюць свабоду ў Беларусі»

19
Джордж Буш: «ЗША падтрымліваюць свабоду ў Беларусі»

У штогадовым пасланні кангрэсу «Пра становішча краіны» Джордж Буш заявіў, што ЗША падтрымліваюць свабоду ў Беларусі. «Мы падтрымліваем свабоду ў краінах ад Кубы і Зімбабве да Беларусі», – заявіў прэзідэнт ЗША.

Ён заклікаў амерыканскіх заканадаўцаў падтрымаць распрацаваную яго адміністрацыяй праграму замежнай дапамогі пад назовам «Выклік тысячагоддзя». «Гэтая праграма ўмацоўвае дэмакратыю, празрыстасць і вяршэнства закона ў краінах, якія развіваюцца, і я прашу вас цалкам прафінансаваць гэтую важную ініцыятыву», – заявіў кіраўнік Белага дому.

Асноўнымі тэмамі апошняга для Буша паслання апроч дзейнасці ЗША ў развіцці дэмакратыі ў свеце і перамогі над тыраніяй на зямлі, сталі эканамічная сітуацыя ў ЗША і вайна ў Іраку.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2008 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках