9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: Хто такі гэты камандуючы касмічнымі войскамі Расеі?

8

Беларускі сенатар, міліцыянт, пісьменнік, шахматыст і проста залаты медаліст Кембрыджа Мікалай Чаргінец верыць у тое, што Расея не адмовіцца ад размешчанай на тэрыторыі Беларусі радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) далёкага выяўлення.

«Такія гутаркі мелі месца і раней, але трэба разумець, што дадзеныя пытанні вырашаюцца на вышэйшым палітычным узроўні, а камандуючы гэтае рашэнне толькі выконвае», – заявіў Чаргінец, каментуючы БелТА планы расейскіх касмічных войскаў, агучаныя на прэс-канферэнцыі ў Маскве камандуючым касмічнымі войскамі Расеі Уладзімірам Папоўкіным.

«Расея будзе адмаўляцца ад усіх станцый, размешчаных за мяжой», – сказаў Папоўкін. – «Мы не хочам залежаць ад волі дзяржаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца».

На думку Чаргінца, у расейскага камандуючага недастаткова паўнамоцтваў на такія сцвярджэнні.

«Выклікае здзіўленне той факт, што камандуючы родам войскаў бярэ на сябе адказнасць рабіць заявы, быць або не быць у Беларусі расейскай станцыі далёкага выяўлення», – абурыўся Чаргінец.

Ён упэўнены, што ў Расеі няма вышэйшага палітычнага рашэння аб ліквідацыі змешчанай у раёне Ганцавічаў у Берасцейскай вобласці расейскай РЛС, і перакананы, што станцыя проста неабходная Расеі, бо адказвае яе інтарэсам у частцы гарантавання нацыянальнай бяспекі.

«У нас створаныя ўсё ўмовы, і ніколі не было ніякіх прэтэнзій ні з боку Генеральнага штаба Узброеных сілаў Расеі, ні з боку афіцэраў, якія праходзяць службу на самой станцыі», – прарэкламіраваў Чаргінец гатоўнасць Беларусі і далей служыць шчытом Расеі, засцерагаючы Крэмль ад усякіх ворагаў.

«Расея страціла некаторыя пазіцыі на Поўдні і Паўднёвым Захадзе. Ва Украіне не суціхаюць гутаркі пра уступленне ў НАТА, і трэба думаць на перспектыву, што можа здарыцца з расейскімі вайсковымі аб'ектамі за мяжой у выпадку, калі бліжэйшая краіна апынецца ў супольнасці з краінамі, якія ніколі практычна не ўтойвалі, што разглядаюць Расею ў якасці верагоднага суперніка», – рэкамендаваў былы міліцыянт.

«Беларусь заўсёды застанецца верным саюзнікам Расеі, і гэта павінны памятаць генералы, якія дазваляюць сабе так вольна тлумачыць саюзніцкія стасункі», – выказаў сваё абурэнне Чаргінец.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках