Лукашэнка Лаўрову: Дай Бог усім такіх зрухаў у супрацоўніцтве (відэа)
7- 30.01.2008, 9:35
«Я вельмі задаволены тым, як развіваецца наша супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, у тым ліку ў палітыцы і вайсковай сферы», – заявіў учора Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым. Беларускія ўлады гатовыя да прынцыповай каардынацыі сваёй знешняй палітыкі з Расеяй.
«Я вельмі рады, што з часу Вашага папярэдняга візіту ў стасунках нашых краін нічога не змянілася да горшага, – адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да Лаўрова. – Наадварот, мы адкарэктавалі некаторыя моманты, у прыватнасці ў эканоміцы».
Што тычыцца ўзгаднення крокаў дзвюх краін у знешняй палітыцы, то, паводле яго слоў, "дай Бог, каб ва ўсіх міністраў былі такія зрухі ў супрацоўніцтве, як у міністраў абароны і міністраў замежных спраў".
У сваю чаргу, міністр замежных спраў Расеі адзначыў, што расейскае кіраўніцтва таксама вельмі здаволенае вынікамі двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. «Да таго ж рэальная эканоміка і рост таваразвароту пацвярджаюць, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы паспяхова развіваецца», – адзначыў Міністр замежных спраў Расеі.
Сяргей Лаўроў назваў канец 2007 – пачатак 2008 года часам «інтэнсіфікацыі палітычных кантактаў паміж дзвюма краінамі».