Беларусаў становіцца ўсё менш
21- 30.01.2008, 10:12
На 1 студзеня 2008 года ў Беларусі пражывала 9 млн. 689,7 тыс. чалавек. Такія дадзеныя апублікаваныя на афіцыйным інтэрнэт-сайце Міністэрства статыстыкі і аналізу.
У 2007 годзе натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 29 тыс. 430 чалавек (у 2006 годзе – 41 тыс. 705 чалавек). За мінулы год нарадзіліся 103 тыс. 425 дзяцей, памерлі 132 тыс. 855 чалавек. Колькасць тых, хто нарадзіўся ў 2007 годзе склала 10,7 на 1 тыс. насельніцтва (у 2006 годзе – 9,9), памерлых – 13,7 (14,2).
Пры гэтым гарадское насельніцтва склала 7 млн. 108 тыс. чалавек, сельскае і – 2 млн. 581,7 тыс.
Больш за ўсё людзей пражывае ў Менску – 1 млн. 814,7 тыс. Пасля ідуць Гомельская (1 млн. 468,5 тыс.), Менская (1 млн. 461,8 тыс.), Берасцейская (1 млн. 435,1 тыс.), Віцебская (1 млн. 273,4 тыс.), Магілёўская (1 млн. 129,6 тыс.) і Гарадзенская (1 млн. 106,6 тыс.) вобласці.
Летась у Беларусі былі зарэгістраваныя 90 тыс. 444 шлюбаў (у 2006-м – 78 тыс. 979). Колькасць разводаў склала 36 тыс. 146 (31 тыс. 814). Больш за ўсё шлюбаў зарэгістравана ў Менску – 18 тыс. 716, менш за ўсё – у Гарадзенскай вобласці (10 тыс. 21). Больш за ўсё разводаў аформлена таксама ў Менску – 8 тыс. 81, менш за ўсё – у Гарадзенскай вобласці (3 тыс. 722).