9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў пагражае расправай прадпрымальнікам (відэа)

За ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая прайшла ў Менску 10 студзеня, могуць быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек, заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

"У рамках крымінальнай справы, узбуджанай па факце несанкцыянаванай акцыі 10 студзеня да адказнасці могуць быць прыцягнутыя да 50 чалавек", – сказаў ён. Разам з тым міністр дадаў, што "міліцыя будзе даваць прынцыповую ацэнку дзеянням удзельнікаў гэтай акцыі".

Па словах У.Навумава, расследаванне дадзенай крымінальнай справы "ідзе паспяхова". "У следства няма праблем з яго расследаваннем, на вуліцах Менска шмат відэакамер, якія зафіксавалі дзеянні ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу", – дадаў міністр.

Нагадаем, што міністр Навумаў асабіста кіраваў разгонам мірнай дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 21 студзеня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках