Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 8.01.2008
-
17:48 Беларусы прапаноўваюць назваць вуліцу імем генерала Захаранкі 3
Арганізацыя "Маладыя дэмакраты" падала ў Менгарвыканкам зварот з просьбай прысвоіць адной з вуліц Менска імя экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
-
17:38 Рост цэнаў на нафту нанясе шкоду краінам-экспарцёрам 1
Міністр эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі Акіра Амары заявіў у аўторак на перамовах у Рыме з сваім італьянскім калегам Пьерлуіджы Берсані, што рост цэн на нафту, які працягваецца, аднолькава небяспечны і для экспарцёраў, і для спажыўцоў нафты.
-
17:30 Навошта хапалі? 12
Лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў вызвалены. «Апраўданы за адсутнасцю складу злачынства», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд Барысаўскага раённага суду актывіст прадпрымальніцкага руху Міхаіл Васільеў.
-
16:34 Лябедзька: «На фоне Беларусі выбары ў Грузіі прайшлі супердэмакратычна»
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі лічыць, што датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Грузіі мелі недахопы, але на фоне Беларусі прайшлі вельмі дэмакратычна. На думку Анатоля Лябедзькі, пра дэмакратычнасць выбараў у Грузіі сведчыць той факт, што АБСЕ і Рада Еўропы прызналі іх такімі. Беларусі ў гэтым плане да Грузіі, лічыць лідэр АГП, вельмі далёка.
-
15:31 У суддзі прачнулася сумленне 18
Старшыня Барысаўскага суду Юры Кобец, які павінен быў разглядаць справу лідэра кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктара Гарбачова, узяў самаадвод.
-
14:47 Не на той адрас 3
Сустаршыні Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл атрымалі ад намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Пяткевіч адказ на свой зварот. Апазыцыянэры прапаноўвалі правесьці непасрэдныя перамовы паміж адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі і Палітрадай АДС, каб стварыць умовы для правядзеньня выбараў, легітымнасьць якіх ня будзе аспрэчвацца ні ў самой краіне, ні за яе межамі.
-
14:06 Апазіцыя можа ўдзельнічаць толькі ў свабодных выбарах 6
У Гродне прайшла сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дэмакратычнымі актывістамі рэгіёну. Адбылося абмеркаванне стратэгіі ўдзелу ў палітычнай кампаніі 2008 году на Гарадзеншчыне.
-
13:58 Моладзь даносіць праўду праз графіці (Фота) фота
У Менску ўздоўж чыгуначнкі ў напрамку Воршы зьявіліся палітычныя графіці “Свабоду Артуру Фінькевічу!”, “Фінькевіча на Свабоду! Халуёў рэжыму за краты!” і іншыя. Актывісты “Маладога Фронту” працягваюць сваю штодзённую кампанію ў абарону аднаго са сваіх лідэраў.
-
13:18 Опера нищих 14
Наступил Новый год, сверкают европейские столицы, сияют в навеки недоступной для россиян и белорусов шенгенской зоне рождественские елки, младенец Иисус радуется заслуженному счастью и покою свободных, добрых и работящих европейцев. Только что гордые собой неофиты - Латвия, Эстония, Литва, Польша, Чехия, Словения и еще три счастливых страны - вступили в шенгенскую зону и весело сносили запорошенные снегом шлагбаумы, пограничные столбы, таможни – реликты недоброго советского прошлого, останки кабального Варшавского договора. И звучала "Ода к радости" – гимн Евросоюза.
-
13:07 У Беларусь едзе галоўны кітайскі банкір 1
Беларусь 8-9 студзеня 2008 года наведае дэлегацыя Народнага банка Кітая на чале з старшынёй банка доктарам Чжоу Сяочуанем, паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.
-
13:04 За сустрэчу з Мілінкевічам палітык павінен заплаціць паўмільёны рублёў 6
Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.
-
12:38 «Тут людзі жывуць як у гета» 21
Праз інтэрв’ю польскім СМІ пра беларускае жыцьцё грамадзянін Польшчы ксёндз Гжэгож Худэк змушаны быў пакінуць Беларусь. Прапануем тэкст інтэрв’ю, за якое сьвятар каталіцкага прыходу ў Рэчыцы быў высланы зь нашай краіны.
-
12:16 Бюракратычныя фокусы
Дзве значныя падзеі адбыліся ў Беларусі. Іх маглі і не заўважыць у святочнай мітусні. Што было б несправядлівасцю неверагоднай. Бо тыя падзеі толькі на першы погляд паныла бюракратычныя. А па сутнасці – вартыя самых узнёслых слоў і ўвагі ўсенароднай. Няма ў краіне нашай чалавека, якога б яны так або інакш не закраналі.
-
11:36 Віктар Гарбачоў: «Гэта адкрытая правакацыя ўлад напярэдадні мітынгу» 7
«Адкрытай правакацыяй улад» напярэдадні мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў назваў у інтэрв'ю Хартыі’97 сваё затрыманне лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.
-
11:32 Ці падобны Саакашвілі да Лукашэнкі? 5
Беларускія палітыкі і палітолягі ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” ацэньваюць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Грузіі і верагодную перамогу Міхаіла Саакашвілі.
-
10:17 Адны страйкуюць, іншыя зарабляюць 18
Чаму частка прадпрымальнікаў працягвае працу, нягледзячы на арганізаваныя пратэсты супраць прэзыдэнцкага ўказу №760?
-
10:01 З мяжы могуць завярнуць без тлумачэння прычын 1
Колькасць жадаючых выехаць у Польшчу пасля Новага года значна зменшылася. Калі раней чарга на памежным пераходзе “Варшаўскі мост” складалася са 150-200 машын штодзень, то ўжо у першыя дні 2008 года там стаіць каля 30.
-
10:00 Літва патрабуе кампенсавання за савецкую акупацыю 6
Прэзідэнт Валдас Адамкус на пасяджэнні калегіі МЗС заявіў, што Літва будзе настойваць на прызнанні Расеяй факту савецкай акупацыі і пакрыцці шкоды.
-
9:46 Мітрапаліт Філарэт згадаў пра Канстанціна Астрожскага 5
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт у сваім сёлетнім калядным пасланьні згадаў праваслаўнага магната Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Не таго, які атрымаў знакамітую перамогу над маскоўцамі пад Воршай, а ягонага нашчадка, які задушыў казацкае паўстаньне Севярына Налівайкі.
-
9:27 «Камуналка» падаражэе мінімум на 20 даляраў 3
Урад абяцае ўтрымаць у 2008 годзе рост жыллёва-камунальных тарыфаў у межах пяці даляраў. Аднак, як лічаць незалежныя эканамісты, гэтае абяцанне наўрад ці атрымаецца выканаць, улічваючы падаражанне імпартуемых энергарэсурсаў.
-
9:17 У цэнтры Менску -- транспарант «Свабоду Фінькевічу!» (Фота) фота
Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вывешаная актывістамі “Маладога Фронту” ўчора ўвечары ў самым цэнтры Менску, на перакрыжаваньні вуліцаў Маскіма Багдановіча й Веры Харужай.
-
9:04 Выконваць рэкамендацыі МАП прыйдзецца
Асноўныя спрэчкі паміж урадам і незалежнымі прафсаюзамі ў 2008 годзе будуць разгортвацца вакол выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.
-
8:56 Хаўер Салана заклікаў грузінскіх палітыкаў да дыялогу
Высокі прадстаўнік Еўразвяза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана павіншаваў народ Грузіі з «сапраўды канкурэнтнымі выбарамі» прэзідэнта рэспублікі.
-
8:40
Лукашэнка: «2008 год будзе складаным»
43
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што 2008 год стане няпростым для Беларусі, і заклікае актыўна ўзяцца за працу пасля святаў. "Гэты год будзе не простым – ён будзе складаным. Але не таму, што цэны на газ і нафту будуць расці, не таму, што нам чагосьці будзе бракаваць – так развіваецца свет", – заявіў у панядзелак у Менску ў Свята-Духавым кафедральным саборы Лукашэнка, дзе праходзіла каляднае набажэнства.