9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суддзі прачнулася сумленне

18

Старшыня Барысаўскага суду Юры Кобец, які павінен быў разглядаць справу лідэра кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктара Гарбачова, узяў самаадвод.

Паводле інфармацыі «Барысава Электроннага», гэтае рашэнне ён матываваў тым, што вучыўся разам з абвінавачваным на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Цяпер суд адкладзены на нявызначаны час у сувязі з пошукамі суддзі, які ўзяўся б разглядаць гэтую справу. Акрамя таго, некаторай нечаканасцю стала з'яўленне ў судзе Таццяны Акалоцькі, якая была сведкай інцыдэнту і заявіла пра сваё жаданне ўдзельнічаць у працэсе.

Як мы ўжо паведамлялі, Віктар Гарбачоў разам з сям'ёй быў затрыманы прыблізна ў 9.30 на вакзале г. Барысава, калі незнаёмы мужчына паспрабаваў справакаваць з ім бойку, але пры набліжэнні супрацоўнікаў міліцыі збег.

Нагадаем, у Беларусі з 1 студзеня праходзіць страйк прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2008 года і які забараняе індывідуальным прадпрымальнікам браць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў.

Прадпрымальнікі патрабуюць ад улад увядзення мараторыя на дзеянне ўказу да прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнэсе, улады ж адмовіліся ісці прадпрымальнікам на саступкі. У гэтым звязку прадпрымальнікі маюць намер правесці мітынг пратэсту 10 студзеня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках