9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка пачала перапіс укладчыкаў Ашчадбанку СССР

3

8 студзеня 2008 года ва Украіне пачалося фармаванне рэестру ўкладчыкаў Ашчадбанка СССР. Пра гэта піша ў аўторак "Украинская правда" са спасылкай на прэс-службу "Ощадбанка", які прыцягнуты да выканання вяртання савецкіх даўгоў.

Рэестр, як сцвярджаюць у банку, павінен паскорыць вяртанне абясцэненых грашовых зберажэнняў, занесеных да 2 студзеня 1992 года ў аддзяленнях Ашчадбанка, якія дзейнічалі на тэрыторыі Украіны. Працэс фармавання рэестру не плануюць абмяжоўваць у часе.

Як вядома, раней прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка паабяцала сёлета вярнуць каля 20 мільярдаў грыўняў (4 мільярды даляраў) згубленых укладанняў. Пры гэтым прамымі выплатамі – 6 мільярдаў.

Вяртанне даўгоў Ашчадбанка стала адным з лозунгаў выбарчай кампаніі Цімашэнкі на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду, якія адбыліся ўвосень мінулага года. Пазней, калі Цімашэнка ўжо ўзначаліла ўрад, яна ўнесла кампенсаванне ўкладанняў у памеры 20 мільярдаў грыўняў у прыняты Радай праект бюджэту краіны на 2008 год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках