Лукашэнка паабяцаў зрабіць Беларусь апорай Кітая ў Еўропе
16- 9.01.2008, 8:40
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць стварыць самыя спрыяльныя ўмовы для працы кітайскіх інвестараў у краіне, паведамляе "Інтэрфакс".
Лукашэнка таксама падзякаваў кіраўніцтву КНР і народу Кітая за "каласальную падтрымку", якую гэтая краіна аказвала Беларусі. "Беларусь пацвярджае гатоўнасць быць для вас сапраўдным сябрам і вашай апорай у Еўропе, – сказаў ён. – Вы зрабілі добрае нам – мы дабром і адкажам".
"Апошнім часам мы адчулі сур'ёзны інтарэс кітайскіх інвестараў да беларускай эканомікі", – сказаў Лукашэнка ў аўторак увечары на сустрэчы з старшынёй Народнага банка Кітая Чжоу Сяочуанем, які прыбыў у Менск. "Мы вітаем кітайскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі і будзем ствараць самыя спрыяльныя ўмовы для працы кітайскіх інвестараў", – заявіў ён.