9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тыраж «Советской Белоруссии» ўпаў на 100.000 экзэмпляраў

20

На сотню тысячаў экзэмпляраў упаў тыраж газэты «Советская Белоруссия». Тыраж суботняга выпуску ад 5 студзеня склаў 404 496 экзэмпляраў.

Такім жа тыражом выйшаў нумар ад 9 студзеня. Тады як тыраж апошніх леташніх нумароў складаў 500 687.

Рэдактар «Советской Белоруссии» ня раз сьцьвярджаў, што тыраж газэты фармуецца натуральным чынам, без абавязковай падпіскі, і што сьпісаньне газэты з кіёскаў «Белсаюздруку» знаходзіцца ў межах нормы.

Зьніжэньне тыражу з новага году можна, аднак, зьвязаць зь неабходнасьцю эканоміі сродкаў. Загадка, чаму такая эканомія рэсурсаў ажыцьцяўляецца на пачатку году значнай палітычнай кампаніі, паведамляе "Наша Ніва".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках