9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміж Украінай і Беларуссю можа пачацца «карамельная вайна»

3

Міністэрства замежных спраў Беларусі прапаноўвае ўвесці антыдэмпінгавыя пошліны на карамельную прадукцыю з Украіны па выніках праведзенага антыдэмпінгавага расследавання.

"На падставе вынікаў расследавання МЗС Беларусі прадставіў ва ўрад заключэнне пра вынікі расследавання з прапановай аб увядзенні тэрмінам на 3 года антыдэмпінгавай пошліны ў памеры 11,76% ад мытнага кошту ў дачыненні карамелі, у якой няма какава, і 23,9% ад мытнага кошту ў дачыненні карамелі, у якой ёсць какава", – гаворыцца ў афіцыйным паведамленніі МЗС, якое цытуе Карэспандэнт.net.

МЗС усталяваў, што пастаўкі ўкраінскай карамелі па дэмпінгавых цэнах наносяць шкоду беларускім вытворцам аналагічнай прадукцыі. У перыяд расследавання (з 2003 па 2005 год) пры паніжэнні спажывання карамелі на 8% аб'ём вытворчасці беларускай карамелі знізіўся на 32%, аб'ём рэалізацыі – на 26%.

Доля беларускай карамелі ў аб'ёме спажывання гэтай прадукцыі ў Беларусі знізілася на 17 працэнтных пунктаў да 65% пры адначасовым росце аб'ёмаў імпарту карамелі з Украіны ў 3 разы і павелічэнні яе долі ў аб'ёме спажывання з 8% да 23%.

У 2005 годзе ў параўнанні з 2003 годам загрузка вытворчых магутнасцяў па вытворчасці карамелі ў Беларусі знізілася на 29%, таварныя запасы гэтай прадукцыі павялічыліся на 48%. Акрамя таго, колькасць персаналу, занятага ў вытворчасці і рэалізацыі карамелі, паменшылася на 22%, аб'ём інвестыцый у галіну скараціўся на 12%.

У МЗС Беларусі лічаць, што прычынай гэтага з'яўляецца дэмпінгавы імпарт карамелі. "У перыяд расследавання адбывалася выцясненне беларускіх вытворцаў карамелі з рынку Беларусі ўкраінскімі вытворцамі дадзенага тавару. У перыяд расследавання ўкраінская карамель была значна таннейшай за беларускую: карамель без какава – на 7-20%, з какава – на 34-35%", – канстатавалі ў МЗС.

Расследаванне для ўжывання антыдэмпінгавых мер у дачыненні імпарту ў Беларусь карамельнай прадукцыі з Украіны было распачатае 28 снежня 2006 года па заяве канцэрна Белдзяржхарчпрам. МЗС Беларусі завяршыў расследаванне 27 снежня 2007 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках