9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінькевіч выйшаў з «Маладога Фронта»

6

Моладзевы актывіст Артур Фінькевіч заявіў аб выхадзе з арганізацыі «Малады Фронт». Адпаведную заяву былы намеснік старшыні арганізацыі распаўсюдзіў 9 кастрычніка.

"Зважаючы на апошнія падзеі, што асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў кулуарах і дэмакратычным асяроддзі, лічу, што існуючы канфлікт у арганізацыі можна спыніць толькі сур'ёзным і прынцыповым рашэннем аднаго з бакоў", — адзначае А.Фінькевіч.

"Дзеля захавання арганізацыі, дзеля найхутчэйшага дасягнення нашай агульнай мэты, дзеля нашай будучыні я заяўляю аб сваім выхадзе з "Маладога Фронта", — канстатаваў Фінькевіч.

"Упэўнены, што мой крок дасць магчымасць знікнуць існуючаму канфлікту самому па сабе. Я ніколі не быў за абвяшчэнне тых унутраных праблем, якія існавалі ў арганізацыі, я проста быў змушаны гуляць па тых правілах, якія прапаноўваў іншы бок. Спадзяюся, што ўнутраны канфлікт скончаны, але ён дазволіць тым людзям, якія і далей будуць кіраваць "Маладым Фронтам", зрабіць правільныя высновы і захаваць "Малады Фронт" моцным, адзіным і дэмакратычным", — гаворыцца ў заяве А.Фінькевіча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках