9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС задаволены рэзалюцыяй Еўрапарламента

8

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пазітыўна ацэньваюць шэраг момантаў, пазначаных у рэзалюцыі Еўрапарламента і заклікаюць ЕЗ адмяніць усе абмежаванні ў адносінах з беларускім рэжымам.

"Гэты рух у правільным напрамку, мы чакаем зняцця ўсіх абмежаванняў на супрацоўніцтва з Еўразвязам", - заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі, адказваючы на пытанне агенцтва "Інтэрфакс- Захад".

"Гэта датычна сістэмы прэферэнцый, візавых пытанняў, якія стрымліваюць нашае супрацоўніцтва", - адзначыў В.Варанецкі.

Намглавы МЗС сказаў, што візавыя пытанні будуць "абавязкова абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўнікоў МЗС Беларусі і партнёраў ЕЗ" 13 кастрычніка на паседжанні Савета міністраў замежных спраў Еўразвяза ў Люксембургу.

"Мы гатовыя хоць сёння ўключыцца ў перагаворны працэс, мы неаднаразова звярталіся да Еўразвяза па гэтым пытанні, але ЕЗ пакуль думае і разважае", - адзначыў В.Варанецкі. Па ягоных словах, "у плане лібералізацыі візавых адносінаў мы гатовыя ісці настолькі далёка наперад, наколькі да гэтага гатовы ЕЗ".

Нагадаем, што ўчора Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. У ёй прапаноўваецца прыпыніць візавыя санкцыі супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгады, хаця “парламенцкія выбары”, якія прайшлі, прызнаныя несвабоднымі і недэмакратычнымі.

У рэзалюцыі выяўленае шкадаванне з нагоды таго, што выбарчая кампанія ў Беларусі, нягледзячы на вялікія надзеі і невялікія паляпшэнні, не была дэмакратычнай. Абраны “парламент” мае "сумнеўную дэмакратычную легітымнасць", лічаць еўрадэпутаты.

Аўтары рэзалюцыі заклікаюць еўраструктуры працягнуць дыялог з Менскам, распрацаваўшы "дарожную карту" для пакрокавага ўзаемадзеяння, а таксама перагледзець абмежавальныя меры. У прыватнасці, прапаноўваецца на шэсць месяцаў прыпыніць дзеянне санкцый у адносінах чыноўнікаў, якія не адносяцца да парушэння дэмакратычных стандартаў выбараў, з тым каб даць уладам магчымасць адмяніць новы закон аб СМІ, які пакуль не ўступіў у сілу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках