У Расеі за ўдзел у мітынгу пенсіянераў затрыманы грамадзянін Беларусі
- 10.10.2008, 12:29
Мітынг у абарону правоў пенсіянераў быў разагнаны супрацоўнікамі міліцыі 9 кастрычніка ў Пярмі. Падчас акцый быў затрыманы грамадзянін Беларусі.
Як паведаміла старшыня Кардынацыйнага савета пратэстных акцый Пярмі Святлана Краўцова, спачатку ўсё праходзіла спакойна, бо акцыя пратэсту была санкцыянаваная. Аднак пасля супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўвалі правапарадак, нечакана, без тлумачэння прычын затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі Вадзіма Лагуценку і адвезлі яго ва УУС Ленінскага раёна горада.
Пасля бясплённых спроб дамагчыся ад міліцыі тлумачэнняў дзясятак абураных паплечнікаў Лагуценкі з боем уварваліся ў дзяжурную часткуУУС. Міліцыянты, ужыўшы грубую фізічную сілу, выправадзілі «тых, хто нападаў» з памяшкання, паведамляе URA.Ru.
«Толькі позна ўвечары нам растлумачылі, што Лагуценка затрыманы за парушэнне пашпартна-візавага рэжыму. Ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і не паспеў аформіць рэгістрацыю. Першапачаткова яго хацелі затрымаць на 17 сутак, потым тэрмін скараціўся да 7 сутак. Калі міліцыя прывезла затрыманага ў ІЧУ, то там адмовіліся яго прымаць, растлумачыўшы, што падставаў для затрымання няма, і Лагуценку адпусцілі», — паведаміла Краўцова.
Па ейных словах, 16 кастрычніка адбудзецца суд па факце парушэння грамадзянінам Беларусі пашпартнага рэжыму. Сам Лагуценка плануе звярнуцца ў пракуратуру з заявай па факце незаконнага затрымання.




