9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску лічыльнікі вады ўсталёўваюць з дапамогай міліцыі

3

На сёння каля 20% кватэраў жыхароў Пінска не абсталяваныя лічыльнікамі вады. Каб давесці лічбы “агульнай вадамернасці” да 100%, пінскія камунальнікі знайшлі новы спосаб.

Зараз супрацоўнікі ЖЭСаў разам з участковымі міліцыянтамі праводзяць спецыяльныя рэйды па кватэрах, у якіх не ўсталяваныя лічыльнікі. Галоўная мэта візітаў – выяўленне людзей, якія пражываюць без рэгістрацыі.

Гаспадароў такіх кватэраў штрафуюць па мінімуме і разам з тым прапаноўваюць усталяваць лічыльнік вады. Такім чынам аштрафаваныя ўжо 63 уладальнікі кватэраў, адпаведна вырасла і колькасць заявак на лічыльнікі паведамляе "Еўрарадыё".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках