9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: «Як я мог фальшаваць «выбары», калі я ня браў удзел у падліку галасоў?»

17

Чалец «савета рэспублікі» Мікалай Чаргінец заяўляе, што супраць яго патрэба зьняць санкцыі Эўразьвяза – бо ён асабіста не прымаў удзел у працы выбарчых участковых камісіях падчас «выбараў».

“Папракаць, скажам, мяне ў тым, што я вінаваты ў фальшаваньні «выбараў» — гэта зь юрыдычнага і маральнага пункту гледжаньня нонсэнс. Калі вінаваціць чалавека ў нейкіх махінацыях, то трэба разумець, ці маё ён доступ да гэтага. Калі я ня браў удзелу ў працы камісій, ня браў удзелу ў падліку галасоў, як жа я магу фальшаваць «выбары»?”, -- заявіў Чаргінец у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што 9 кастрычніка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце прапаноўваецца на шэсць месяцаў прыпыніць дзеянне санкцыяў у дачыненні да чыноўнікаў, не датычных да парушэння дэмакратычных стандартаў выбараў. «Парламенцкія выбары» прызнаныя несвабоднымі і недэмакратычнымі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках