9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага: Прызнанне Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ўскладніць яе адносіны з Еўразвязам

1

Прызнанне Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі можа прывесці да ўскладнення адносін рэспублікі з Еўразвязам.

Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН заявіў дэпутат бундэстага Маркус Меккель.

Ён паведаміў, што 9 кастрычніка ў Менску адбылася ягоная сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валерыем Варанецкім, падчас якога бакі абмяркоўвалі расейска-грузінскі канфлікт. Як адзначыў нямецкі дэпутат, беларускія ўлады пакуль не прынялі рашэнне па гэтым пытанні. Аднак намкіраўніка беларускага МЗС "апісаў сітуацыю і пазіцыю Беларусі, фактычна растлумачыўшы, чаму краіна схіляецца да прызнання", сказаў М.Меккель.

Па меркаванні прадстаўніка бундэстага, які па першай прафесіі евангелічны пастар, "заўсёды ёсць выбар і магчымасць ісці сваім шляхам, нават калі цяпер здаецца, што ты загнаны ў кут". "Магчыма таксама не спяшацца з прыняццем рашэння", — заявіў М.Меккель.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках