10 чэрвеня 2026, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх школах укараняюць электронныя дзённікі

5

Эксперымент па ўкараненні электронных дзённікаў пачаўся ў менскіх школах. Новаўводзіны дазваляюць бацькам сачыць у рэжыме рэальнага часу за паспяховасцю сваіх дзяцей. У праекце прымаюць удзел дзесяць школ Менска.

Як паведаміў агенцтву “Менск-Навіны” кіраўнік праекту Арсен Васканян, электронны дзённік - гэта адмысловая праграма, якая прадастаўляе магчымасць бацькам штодня атрымліваць інфармацыю аб адзнаках, наведвальнасці школы, паводзінах дзяцей-школьнікаў пасродкам SMS-паведамленняў або праз сетку Інтэрнэт. Электронныя дзённікі не з'яўляюцца заменай традыцыйным папяровым, а дапаўняюць іх.

На сённяшні дзень існуе некалькі анлайн-сістэм праверкі паспяховасці, некаторыя з іх працуюць у шматлікіх гарадах Расеі - ад Калінінграда да Ўладзівастока. Але паўсюднай гэтую практыку яшчэ назваць нельга.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках