9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заўзятары пакрыўдзіліся на Дэвіда Бэкхэма (Фота)

4

Самалёт з ангельскай зборнай прызямліўся ўчора ў нацыянальным аэрапарту Менска. Сотня беларускіх заўзятараў са сцягамі ангельскіх футбольных клубаў стаяла ў зале прыбыцця з надзеяй узяць аўтограф.

Аднак каманду пагрузілі ў аўтобусы прама на ўзлётным полі. Калі аб гэтым стала вядома, усе, хто сустракаў Бэкхэма і кампанію рынуліся да варот, якія вядуць да ўзлётнага поля. Але шлях ім заступіла міліцыя. А праз дзесяць хвілін два аўтобусы з міліцэйскім суправаджэннем адправіліся ў Менск, паведамляе «КП в Беларуси».

Машыны, якія паспрабавалі выехаць за імі, затрымалі. Прычым на трасу не маглі выехаць не толькі фанаты, але і простыя пасажыры.

Праз хвілін 10-15 рух адкрылі. Каля гасцініцы «Crowne Plaza» таксама выставілі ачапленне. Заўзятарам стала зразумела, што аўтографаў яны сёння не дачакаюцца.

Гульцы выходзілі з аўтобуса апусціўшы вочы і не звяртаючы ўвагі на просьбы аб аўтографе. Так грэбліва да заўзятараў не ставілася ні адна каманда госцяў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках