9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевая зборная Беларусі па футболу выйшла ў фінальную частку чэмпіяната Еўропы

14 кастрычніка ў Барысаве, у зваротным матчы плэй-офф кваліфікацыйнага турніра, падапечныя Юрыя Курненіна абгулялі каманду Турцыі з лікам 2:0 (Сівакоў, 39, Шытаў, 52).

Першая сустрэча супернікаў у Анталлі 10 кастрычніка завяршылася перамогай турак — 1:0.

Гэта другі выхад беларускай моладзевай зборнай у фінальную частку еўрапейскага першынства. Упершыню гэта адбылося ў 2004 годзе пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса, які цяпер узначальвае сталічны клуб МТЗ-РЫПО.

Фінальны турнір ЧЕ-2009 пройдзе з 15 па 29 чэрвеня ў Швецыі. Ягоныя ўдзельнікі вызначацца 14 і 15 кастрычніка пасля другіх матчаў плэй-офф кваліфікацыйных спаборніцтваў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках