9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «НАТА трывала ўмацавалася каля беларускіх межаў»

13

Аляксандр Лукашэнка выступаючы сёння на адкрыцці паседжання Савета бяспекі казаў аб «пагрозах» пашырэння НАТА і «размяшчэнні амерыканскіх баз ва ўсходне-еўрапейскіх краінах».

Беларускі кіраўнік лічыць незаможнай існуючую архітэктуру еўрапейскай бяспекі, заяўляючы аб абвастрэнні напружанасці ў еўрапейскім рэгіёне.

"Апынулася незаможнай архітэктура, як глабальнай, так і еўрапейскай бяспекі. Яна проста састарэлая. Нядаўнія падзеі на Каўказе сталі таму неабвержным доказам", - заявіў Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, "у цэлым напружанасць у еўрапейскім рэгіёне абвастраецца". "Пазначыліся новыя рызыкі і пагрозы як «саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі, так і іншым братэрскім дзяржавам", - адзначыў ён.

Па словах Лукашэнкі, "дадатковым фактарам раздражнення для Захаду стала ўзросшая роля Масквы на міжнароднай арэне".

"Самастойная палітыка Менска, адмова "прагінацца" перад моцнымі света гэтага шматлікім таксама не падабаюцца", - сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што "індыкатарам змен, што адбываюцца на кантыненце, стаў грузіна-паўднёваасяцінскі канфлікт.

Пасля яго стала зразумела, што вельмі неабходная новая дамова аб еўрапейскай бяспецы", Лукашэнка канстатаваў, што "Гэтая прапанова Расеі, падтрыманая Беларуссю, пакуль не знаходзіць сур'ёзнага водгуку ў заходніх сталіцах".

Лукашэнка таксама заявіў, што на сённяшні дзень "шмат у чым падарваная эфектыўнасць міжнароднай сістэмы кантролю над узбраеннямі і рэжыму нераспаўсюджання". "Можна сказаць, што яе практычна няма, чаму яркім прыкладам з'яўляецца лёс Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы. Лукашэнку таксама нагадалі, што ў 2009 годзе скончваецца тэрмін дзеяння Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях паміж двума найбуйнейшымі ядзернымі дзяржавамі - ЗША і Расеі. "Новая аналагічная дамова нават не праглядаецца на гарызонце", - заявіў кіраўнік Беларусі.

«НАТА трывала ўмацавалася каля беларускіх межаў»

Лукашэнка таксама адзначыў, што "свет апынуўся на парозе стварэння прынцыпова новых тыпаў зброі, у тым ліку і масавага знішчэння". "Адсюль, дарэчы, вынікае ініцыятыва Беларусі падаць юрыдычна абавязваючыя гарантыі бяспекі дзяржавам, не валодаючым ядзернай і іншай зброяй масавага паражэння", - адзначыў ён і канстатаваў, што сёння "у Еўропе баланс сіл парушаны, і не па нашай віне. Выхад Злучаных Штатаў з дамовы па СРА і хуткае разгортванне элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны ў Чэхіі і Польшчы падвысілі градус напружанасці". "Наш сусед - Расея лічыць гэтыя дзеянні неабгрунтаванымі, разглядае іх як непасрэдную пагрозу для сваёй бяспекі", - адзначыў беларускі кіраўнік. А.Лукашэнка таксама дадаў, што пашырэнне НАТА на Ўсход стала ўжо тэндэнцыяй.

"Справа не ў салодкіх словах заходніх генералаў і палітыкаў, маўляў, альянс нікому не пагражае. Факты такія, што ваенная інфраструктура НАТА трывала ўмацавалася каля беларускіх межаў, базы амерыканскіх войскаў перасоўваюцца ва ўсходне-еўрапейскія краіны, нарошчваецца наступальны патэнцыял блока", - заявіў Лукашэнка.

Больш за тое, па ягоных словах, "на позве дня - прыянцце ў НАТА Украіны. Гэты працэс ліхаманкава фарсіруюць. Фактычна альянс праводзіць новыя раздзяляльныя рысы ў Еўропе". Беларускі кіраўнік лічыць, што "наўрад ці гэты курс зменіцца ў выніку бушуючага ў свеце глабальнага фінансавага крызісу".

"Вядома, цяпер урады кінуліся ратаваць банкі, буйныя кампаніі, укладальнікаў. Але ж стратэгічныя мэты, дактрыны не падвергнутыя перагляду, а спробы навязаць аднапалярны свет будуць і ў наступным", - заявіў кіраўнік дзяржавы. У гэтай сувязі А.Лукашэнка прапанаваў сяябрам Савета бяспекі абгаварыць тэндэнцыі, якія складваюцца ў свеце, і ў першую чаргу разгледзець пытанні "умацавання нашай дзяржавы і забеспячэння ейнай бяспекі".

Акрамя таго, Лукашэнка лічыць неабходным разгледзець і пытанне, звязаны "з прапановай Расеі аб стварэнні адзінай супрацьпаветранай абароны на Заходнім напрамку".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках