10 чэрвеня 2026, Серада, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце Менска затрымалі ўкраінскага біскупа

5

У аэрапорце “Менск-2” памежнікі затрымалі ўкраінскага біскупа Царквы Ісуса Хрыста Вэніяміна Бруха.

Біскупа зьмясьцілі ў ізалятар для дэпартаваных асобаў. Прычыну дэпартацыі і затрыманьня яму не паведамілі, перадае “Радыё Свабода”.

“У той час, калі для высокіх чыноўнікаў зьнятыя візавыя абмежаваньні, у краіну перастаюць пускаць чалавека, які зрабіў немалы ўнёсак у духоўнае разьвіцьцё народу. Я не разумею, чаму без тлумачэньня ўсялякіх прычынаў эпіскапу Вэніяміну не дазволілі ўезд у Беларусь”, — заявіў старэйшы пастар Царквы Ісуса Хрыста Барыс Чарнаглаз.

“Мы прыкладзем усе намаганьні, каб атрымаць афіцыйнае тлумачэньне прычынаў дэпартацыі Вэніяміна Бруха ад дзяржаўных органаў Беларусі. У кожным разе відавочна, што сытуацыя парушае правы чалавека”, — лічыць юрыст Сяргей Шаўцоў.

Спадар Брух — грамадзянін Украіны, заснавальнік Царквы Ісуса Хрыста, ён быў ейным пастарам з 1991 па 2002 год, паведамляе незарэгістраваная арганізацыя Хрысьціянскі Праваабарончы Дом.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках