9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорны сьпіс» музыкаў надалей існуе

4

Беларускія радыёстанцыі баяцца даваць у эфір песьні альтэрнатыўных беларускіх гуртоў.

Хаця некалькі месяцаў таму ішла гаворка аб тым, што гэтак званы «чорны сьпіс» музыкаў больш не існуе і многія альтэрнатыўныя гурты пачалі выступаць на афіцыйным узроўні, ёсьць аднак прыклады, што гэта датычыць не ўсіх музычных калектываў, паведамляе “Польскае радыё”.

Гэта пацьвердзіў лідэр гурту «Чырвоным па беламу» Кроў. Рэпэр даслаў свае творы на адну з радыёстанцыяў. Празь некаторы час Кроў атрымаў адказ, у якім прагучала адмова. Кіраўніцтва радыёстанцыі настойліва раіць не даваць у эфір песьні гурту, незалежна ад тэмы кампазыцыі, паколькі могуць зьявіцца «заклапочанасьць» і «праблемы», а магчыма й адпаведныя «санкцыі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках