9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адменяць візы для жыхароў шэрагу краін Усходняй Еўропы і Паўднёвай Карэі

Злучаныя Штаты маюць намер адмяніць уязныя візы для грамадзян шасці краін-сябраў Еўразвяза, а таксама Паўднёвай Карэі.

Сярод краін, на якія распаўсюдзіцца бязвізавы рэжым, увойдуць Латвія, Літва, Эстонія, Венгрыя, Чэхія, Славакія і Паўднёвая Карэя, паведамляе AP са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Чакаецца, Джордж Буш выступіць з заявай аб адмене візавага рэжыму для гэтых краін у пятніцу. Рашэнне аб адмене візавага рэжыму ў адносінах грамадзян пералічаных дзяржаваў уступае ў сілу з наступнага месяца.

Агенцтва адзначае, што супраць гэтага рашэння выступіў шэраг амерыканскіх заканадаўцаў, якія лічаць, што яно падрывае бяспеку краіны ў адносінах міжнароднага тэрарызму. Аднак адміністрацыя ЗША мае намер узнагародзіць такім чынам сваіх саюзнікаў, якія актыўна дамагаліся бязвізавага рэжыму, падтрымаўшы шэраг знешнепалітычных ініцыятываў адміністрацыі Буша, уключаючы вайну ў Іраку.

У цяперашні час правам бязвізавага ўезду ў ЗША з турыстычнымі або дзелавымі мэтамі на тэрмін да 90 дзён карыстаюцца грамадзяне 27 дзяржаваў, у асноўным - Заходняй Еўропы, а таксама Аўстраліі і Японіі. Аднак пашырыць спіс такіх краін дазваляе прынятае Кангрэсам і падпісанае Бушам у жніўні мінулага года заканадаўства.

Яно, у прыватнасці, прадугледжвае распаўсюджванне бязвізавага рэжыму на тыя дзяржавы, дзе доля адмоваў у выдачы амерыканскіх неіміграцыйных віз не перавышае 10%, нагадвае ІТАР-ТАСС. Адначасова амерыканскія ўлады абавязалі загадзя апавяшчаць аб планах паездак у Злучаныя Штаты грамадзян тых краін, з якімі Вашынгтон падтрымлівае бязвізавы рэжым.

Вашынгтон зараз патрабуе, каб замежнікі, якія накіроўваюцца ў Злучаныя Штаты, і якім не патрабуецца ўязная віза, інфармавалі аб гэтых планах кампетэнтныя органы прымаючай дзяржавы як мінімум за 72 гадзіны да прыбыцця. Падобная рэгістрацыя адбываецца праз інтэрнэт.

Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка ЗША пагадзіліся адмяніць візы для грамадзян Ізраілю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках