Расейскія самалёты бамбуюць беларускую зямлю (Відэа)
24- 17.10.2008, 13:24
Як перадало ўчора Беларускае тэлебачанне, «расейскія самалёты занялі паветраную прастору Берасцейскай вобласці».
У Беларусі працягваюцца беларуска-расейскія вучэнні «Восень-2008». Як адзначае Беларускае тэлебачанне, гэта самыя буйныя вайсковыя вучэнні за некалькі дзясяткаў гадоў.
ВПС Расеі прыляцелі ў Беларусь у складзе больш чым унушальнай дэлегацыі - гэта звыш за дзясятак знішчальнікаў і штурмавікоў. Падчас сумесных вайсковых вучэнняў плануецца ажыццявіць 350 вылетаў, 40 з якіх прыйдуцца на долю расейскіх самалётаў і верталётаў.
«Мы хочам адпрацаваць пытанні, тыя новыя формы, спосабы, тактычныя прыёмы, якія авіяцыя ВПС Расеі зараз асвойвае ў сябе, і некаторыя вывучыць з імі разам і адпрацаваць падчас вучэнняў», -- заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі Ігар Азаронак.
Цікава, як гэта ўсё адпавядае таму, што Беларусь, паводле Канстытуцыі, з'яўляецца нейтральнай дзяржавай?