9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі біскуп – пэрсона нон-грата ў Беларусі

6

Біскуп Вэніямін Брух, грамадзянін Украіны, быў дэпартаваным з Беларусі, бо адносіцца да катэгорыі асобаў, чыё знаходжанне непажаданае на тэрыторыі краіны.

"Брух … ня быў дапушчаны памежнікамі на тэрыторыю Беларусі, бо ён адносіцца да катэгорыі асобаў, непажаданых на тэрыторыі краіны”, — патлумачыў “Радыё Свабода” кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.

“Зь якой прычыны біскуп знаходзіцца ў гэтым сьпісе, памежнікам невядома, мы проста выканалі сваю працу”, — дадаў Цішчанка.

Нагадаем, 16 кастрычніка пратэстанцкага біскупа Вэніяміна Бруха затрымалі ў аэрапорце “Менск-2” і зьмясьцілі ў ізалятар для дэпартаваных асобаў.

Біскуп Брух — грамадзянін Украіны, заснавальнік беларускай супольнасьці “Царквы Ісуса Хрыста”. Ён быў ейным пастарам з 1991 па 2002 год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках