9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «дэпутаты»: «Расея паступіла вельмі лаяльна на Каўказе, яна павінная была дзейнічаць больш жорстка»

31

Беларускія «дэпутаты» заяўляюць аб падтрымцы прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Асабіста я падтрымліваю ідэю прызнання незалежнасці рэспублік, – заявіў у інтэрв'ю «Газеце.Ru» старшыня камісіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага схода» Беларусі па інфармацыйнай палітыцы Мікалай Дубавік. – Расея паступіла вельмі лаяльна на Каўказе, я лічу, што яна павінная была дзейнічаць больш жорстка».

Дубавік перакананы, што ягоныя калегі салідарныя з ім у пытанні незалежнасці рэспублік і прымуць станоўчае рашэнне аб прызнанні.

Па ягоных словах, пытанне аб прызнанні незалежнасці рэспублік можа быць вынесенае на позву дня на апошнім паседжанні ранейшай «палаты прадстаўнікоў» 23 кастрычніка.

Нагадаем, што «парламент» так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі надаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі статус «сталых назіральнікаў» у Парламенцкім сходзе. Рэспублікі змогуць стаць і сталымі сябрамі «саюза» і, адпаведна, «парламента», але толькі калі іх афіцыйна прызнае Беларусь. Такі крок Менск можа зрабіць ужо на наступным тыдні.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках