9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Польшчы з Беларусьсю и Украінай – вялізарныя чэргі

1

Каб перакрочыць польскую мяжу з усходу, грузавікі стаяць па сямнаццаць гадзінаў. Чэргі дасягаюць васьмі кіламэтраў.

Найгорш выглядае сытуацыя на польска-ўкраінскіх памежных пераходаx. У Дарагуску кіроўцы грузавікоў мусяць чакаць у сярэднім 17 гадзінаў. У 8-кілямэтровай чарзе стаіць блізу 350 фураў, паведамляе “Польскае радыё”.

У Грэбэннэ крыху лепш. Там мытнага дагляду чакае 120 грузавых машынаў. У сярэднім, выезд з Польшчы займае 10, а ўезд 6 гадзінаў.

У Карошчыне, на польска-беларускім КПП, перасячэньне мяжы займае 4 гадзіны. На выезьдзе з Польшчы там стаіць 2-кілямэтровая чарга фураў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках