9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы кінуліся скупляць даляры

3
Расейцы кінуліся скупляць даляры

У мінулыя выходныя маскоўскія абменныя пункты сутыкнуліся з небывалым наплывам кліентаў. Праблемы банкаў прывялі да масавага зняцця ўкладальнікамі грошай з дэпазітаў і пераводу іх у валюту.

Правераны спосаб выратавання грошай ад абяскоштвання можа гэтым разам падвесці расейцаў, упэўненыя эксперты, што выступалі ў аўторак у розных СМІ. Верагоднасць таго, што Банк Расеі ў цяперашніх умовах пойдзе на прыкметнае паніжэнне курсу рубля, яны ацэньваюць не больш чым у 20%. А гэта значыць, што продаж даляраў па рабаўніцкім курсе зможа прынесці прыбытак толькі банкам.

Тым не менш, хоць у панядзелак курс даляра на таргах знізіўся адразу амаль на 20 капеек, на расейскім рынку захоўваецца даўно нябачаная сітуацыя: курс куплі валюты ў абменных пунктах стаў прыкметна перавышаць афіцыйны.

Так, курс куплі даляра ў шматлікіх маскоўскіх абменных пунктах 20 кастрычніка перавышаў 26,5 рублёў, а ў шэрагу з іх - 27 рублёў. Прадавалі жа яго часам і зусім па 28,5 рублёў, у то час як афіцыйны курс даляра знізіўся да 26,05 рублёў, а на ММВБ ён падаў нават ніжэй за 26 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках