9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурэнка: «Трэба гнуць сваю лінію і не падладжвацца пад «Зеніт»

Беларускі абаронца «Лакаматыва» Сяргей Гурэнка перад сустрэчай сваіх суайчыннікаў з БАТЭ у матчы Лігі чэмпіёнаў з «Зенітам» распавёў аб моцных і слабых баках піцерцаў.

«З імі нельга гуляць у адкрыты футбол, таму што гэтая каманда любіць прастору. Гульцы вельмі хутка пераходзяць з абароны ў атаку, ужываюць прэсінг на чужой палове поля. Прычым у «Зеніце» ён досыць добра адпрацаваны. Таму нельга ператрымліваць мяч – пасля страты яны адразу ўступаюць у адбор.

А слабым месцам гэтай каманды я лічу цэнтр абароны. Гульцы там кваліфікаваныя, але павольныя. Ім не хапае хуткасці, і пры частым падключэнні крайніх абаронцаў яны не заўсёды паспяваюць страхаваць флангі. І вось гэтыя зоны трэба выкарыстаць. Але самае галоўнае для БАТЭ, вядома жа, – абарона ўласных варотаў. Трэба адзін аднаго страхаваць і гуляць як мага кампактней. Футбалісты «Зеніту» дзейнічаюць вельмі хутка і добра адчуваюць адзін аднаго.

Як толькі абаронцы вызваляюць зоны, адразу жа пасля адбору туды трэба бегчы. «Зеніт» не любіць, калі з ім гуляюць на хуткасці. А калі пасля перахопу мяча БАТЭ будзе ганяць яго ўпоперак поля, дык гэта будзе толькі на руку суперніку.

Я глядзеў матч з «Ювентусам» і гульнёй БАТЭ быў прыемна здзіўлены. Мне, перш за ўсё, спадабалася ўпэўненасць хлопцаў. Трэба гнуць сваю лінію і не падладжвацца пад «Зеніт», – заявіў Гурэнка ў інтэрв'ю «Комсомольской правде».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках