9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры беларускай апазіцыі сустрэліся з кіраўніком МЗС Польшчы

21 кастрычніка ў Варшаве з працоўным візітам знаходзіліся лідэры беларускіх палітычных партый.

Палітыкі прыехалі ў Варшаву па запрашэнні міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, і сустрэча з ім стала галоўным пунктам візіту беларускіх палітыкаў. Афіцыйна тэма сустрэчы - сітуацыя пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі і ацэнка выбараў палітыкамі ад апазіцыі.

Перад пачаткам сустрэчы першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка падкрэсліў, што пасля «парламенцкіх выбараў» у Беларусі нічога не змянілася – «выбары» былі намінальнымі і іх правядзенне нічым не адрознівалася ад папярэдніх, перадае «Нямецкая хваля».

Затое змянілася палітыка Еўразвяза па стаўленні да Беларусі, і менавіта пацяпленне на лініі Еўропа - афіцыйны Менск беларускія палітыкі палічылі важнейшай тэмай для абмеркавання з міністрам Сікорскім.

Беларускія палітыкі прывезлі ў Варшаву пакет прапановаў і гатовых распрацовак, якія, па іх меркаванні, Еўразвяз мог бы прадставіць афіцыйнаму Менску ўзамен на паслабленне санкцый.

Нагадаем, што менавіта Польшча ініцыявала ў Еўразвязе ў мае гэтага года праект "Усходняе партнёрства" - і прадстаўляў праект у Брусэлі міністр Радаслаў Сікорскі. Праўда, зараз, у кантэксце змякчэння палітыкі Брусэля па стаўленні да Менска, гэты праект, верагодней за ўсё, трэба будзе перагледзець.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках