10 чэрвеня 2026, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драгічыне абшукалі актывістаў Партыі БНФ

2

У Драгічыне міліцыя ўварвалася на сьвяткаваньне20-годзьдзя Партыі БНФ й зрабіла ператрус.

“Мы сабраліся адзначыць 20-годзьдзе Партыі БНФ, знарок выбралі, як гаворыцца, глухі куток. Але і сюды ўварваліся шэсьць міліцыянтаў Драгічынскага РАУС. Старшы ўпаўнаважаны Алег Мартыновіч заявіў, што яны шукаюць небясьпечнага злачынцу і мусяць зрабіць ператрус. Калі ж пільны вобшук ня даў вынікаў, то міліцыянты запатрабавалі нашы пашпарты і перапісалі зьвесткі пра кожнага”, - паведаміў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” кіраўнік рэгіянальнай суполкі партыі БНФ Алесь Мех.

“У рэгіёне пачалі выконваць устаноўку Лукашэнкі, які раней паабяцаў, што ў Беларусі ня будзе апазыцыі праз паўгоду пасьля выбараў”, - заявіў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, якога таксама прыпільнавалі міліцыянты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках