10 чэрвеня 2026, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат кнэсета Ізраіля: «Цяжка чакаць, што буйныя ізраільскія кампаніі прыйдуць у Беларусь»

Эканамічныя адносіны Беларусі і Ізраіля «прабуксоўваюць» з-за таго, што ім не хапае «моцнага імпульсу» з боку кіраўнікоў дзяржаваў абедзвюх краін, заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» дэпутат кнэсета Дзяржавы Ізраіль Авігдор Ліберман.

"Калі казаць аб развіцці эканамічных адносін Беларусі і Ізраіля, то сітуацыя сапраўды "прабуксоўвае". З аднаго боку, на заканадаўчым узроўні яшчэ далёка не ўсё адрэгулявана, з іншага боку, і гэта, першым чынам, няма пакуль моцнага імпульсу зверху. Без гэтага імпульсу нічога не зрушыцца з месца", - адзначыў Авігдор Ліберман.

Па словах дэпутата, гэта датычыцца і закона аб абароне інвестыцый, і закона па рэгуляванні турызма.

"Ну і вядома, гэта датычыцца адкрыцця для Беларусі крэдытнай лініі з боку ізраільскага знешнеэканамічнага банка. Яшчэ раз паўтаруся: такія пытанні рэгулююцца і закрываюцца толькі з боку кіраўнікоў дзяржаваў, для гэтага патрэбныя іх воля і жаданне", - лічыць суразмоўца.

А.Ліберман адзначыў, што ў ізраільскага бізнэса ёсць "вялікая цікавасць" у адносінах Беларусі.

"Але пакуль усё не будзе адрэгуляванае на заканадаўчым узроўні і не будзе "сігналу зверху", цяжка чакаць, што буйныя ізраільскія кампаніі прыйдуць у Беларусь", - адзначыў А.Ліберман.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках