10 чэрвеня 2026, Серада, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Макейн «загаварыў» па-беларуску

4

Да выбараў прэзідэнта ЗША крыху менш за два тыдні. Цяперашнюю перадвыбарную гонку ўжо назвалі наватарскай: выбаршчыкі вялі дзённікі аб выбарах, кандыдаты выкладвалі свае відэа на сэрвіс ютуб, а Джон Макейн дабраўся нават да беларускамоўных наведвальнікаў глабальнай сеткі!

Рэсурс mccainforbelarus.com

І сапраўды, сенатар Макейн неабыякавы да нашай краіны.

- Я планаваў прыехаць у Беларусь у якасці кіраўніка дэлегацыі сенатараў ЗША. Мы спадзяваліся правесці некалькі сустрэч, уключаючы сустрэчу з прэзідэнтам. Аднак нам адмовілі ў выдачы віз, - казаў Маккейн у 2004 годзе.

Сёлета, у сярэдзіне ліпеня, за рэзкую крытыку ў свой адрас Макейн выказаўся аб дарадчыку па эканамічных пытаннях Філе Грэмме.

- Я сур'езна разгледжу ягоную кандыдатуру на пасаду амбасадара ў Беларусь. Праўда, не ўпэўнены, што жыхарам Менска гэта спадабаецца, - сказаў Маккейн. Неўзабаве пасля гэтай заявы дарадчык падаў у адстаўку і сышоў з выбарчага штаба сенатара.

Заўвага www.charter97.org: Варта дадаць, што Джон Макейн заўсёды адзначаў, што Беларусь – апошняя дыктатура Еўропы, а Аляксандра Лукашэнку нават назваў «брутальным дыктатарам».

«Лукашэнка – брутальны дыктатар. Я лічу, што Амерыка павінная супрацстаяць дыктатарам. Я падтрымліваю санкцыі супраць яго ўлады», - заявіў кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн у ліпені гэтага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках