10 чэрвеня 2026, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт стварае пакаленне тупіцаў?

13

Інтэрнэт стварае пакаленне няўважлівых невукаў, якое мае ўсе шанцы стаць самым тупым пакаленнем у гісторыі, піша газета «Independent».

Брытанская газета публікуе ўрывак з новай кнігі Эндру Кіна "The Cult of the Amateur", у якой ён разважае аб тым, як кампутарная пісьменнасць перашкаджае пісьменнасці звычайнай і наколькі падача інфармацыі ў форме гіпертэксту небяспечная для разумовых здольнасцяў пакалення, якое падрастае, і пагражае нашай будучыні.

Пісьменнік распавядае аб выпадку, які адбыўся ў ЗША некалькі гадоў таму: дзяўчына на імя Мэган Мэер з залішняй вагой і псіхалагічнымі праблемамі здзейсніла самагубства пасля таго, як яе віртуальны бойфрэнд "Josh Evans" стаў здзекавацца з яе. Такія інцыдэнты, а таксама шэраг сур'ёзных публікацыяў, на думку Эндру Кіна, сведчаць аб пагрозе, якую нясуць новыя тэхналогіі.

Спасылаючыся на некалькі кнігаў, апублікаваных па гэтай тэматыцы, Эндру Кін выкладае сваё бачанне праблемы. З-за інтэрнэту маладым людзям нецікавым становіцца амаль усё, акрамя анлайну-гульняў і самалюбавання ўласнымі тэкстамі. Кампутарная пісьменнасць пагражае пісьменнасці звычайнай, а празмернасць інфармацыі ў эпоху вэб-два-нуль – прычына вострага дэфіцыту інтэлекту. Самым відавочным доказам, на думку аўтара кнігі, з'яўляецца цяперашняе "самае тупое пакаленне"; тэрмін узяты з кнігі "Таўро чалавечае" Філіпа Рота.

Прычына караніцца ў тым, што інтэрнэт знішчае нашае жаданне і нават здольнасць чытаць штосьці большае, чым запісы ў блогах і імгненныя паведамленні. Інтэрнэт не дае сканцэнтравацца на тэксце з-за гіперспасылак – у выніку з чытачоў мы ператвараемся ў "гартальнікаў". Гэта значыць падае ўважлівасць і пагаршаюцца разумовыя здольнасці.

Вось таму аўтар і кажа, што высновы, якія вынікаюць з гэтых назіранняў, палохаюць. Як некалі ад нядбайнасці і няўважлівасці заняпаў Рым і Еўропа пагрузілася на тысячу гадоў у цемру Сярэднявечча, так і мы зараз можам праваліцца ў новыя цёмныя стагоддзі невуцтва і хлусні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках