9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска закупляе ракетныя комплексы

8

Аб гэтым на брыфінгу ў Менску заявіў начальнік Генштаба Ўзброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Сяргей Гурулёў.

"Аб размяшчэнні расейскіх ракетных комплексаў "Іскандэр" гаворка не ідзе, але ў нас ёсць у планах закупка комплексаў падобных да "Іскандэра", - адзначыў Сяргей Гурулёў. - Таксама планы па пераўзбраенні УС Беларусі ўключаюць набыццё зенітна-ракетных комплексаў тыпа "Тор" і С-400".

Пры гэтым Беларусь не будзе абмяжоўвацца толькі расейскім абарончым комплексам пры пераўзбраенні сваіх УС. "Чаму мы павінныя абмяжоўвацца? Мы павінныя мець і закупляць лепшае і перадавое. Формула простая - суадносіны кошту і эфектыўнасці", - лічыць Сяргей Гурулёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках