9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночнай Карэі забаранілі мабільнікі, каб спыніць размовы аб масавым голадзе

11

Улады Паўночнай Карэі змагаюцца з мабільнымі тэлефонамі і міжгароднымі званкамі, каб перашкодзіць распаўсюджванню звестак аб голадзе, які напаткаў краіну.

Аб гэтым заявіў пасланец ААН па правах чалавека ў КНДР, піша The Times. Адначасова паўночнакарэйскія СМІ афіцыйна абверглі чуткі аб хваробе ці нават смерці кіраўніка краіны Кім Чэн Іра, хаця сам правадыр на публіцы так і не з'явіўся.

У дакладзе, адрасаваным Генеральнай Асамблеі, тайскі юрыст Віціт Мунтарбхорн адзначыў, што ўрад КНДР выкарыстае для запалохвання насельніцтва публічныя пакаранні смерцю і актыўна знішчае дысідэнтаў. Самога пасланца ўлады Паўночнай Карэі ў краіну не дапускаюць, падкрэслівае брытанская газета, і ўяўленні аб жыцці краіны яму прыходзіцца складаць з чужых словаў.

Два дні таму Сусветная харчовая праграма ААН зазначыла, што КНДР перажывае найцяжэйшы харчовы крызіс за апошнія гады. Дзве траціны насельніцтва ў цяперашні момант не атрымліваюць дастатковага харчавання.

Паводле інфармацыі, якая маецца, дзесяць гадоў таму голад у краіне адабраў тры мільёны жыццяў. "Нягледзячы на тое, што ўраджай стаў павялічвацца, у 2006 і 2007 гадах прыйшлі спусташальныя паводкі", - патлумачыў Мунтарбхорн, выступаючы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. У кастрычніку цяперашняга года без ежы застануцца прыкладна 2,7 млн жыхароў КНДР, лічаць эксперты ААН.

Дасягальнае харчаванне ў асноўным дастаецца палітычнай эліце, СМІ у краіне падпарадкоўваюцца дзяржаве, палітычныя свабоды адсутнічаюць цалкам, а дысідэнты і прадстаўнікі рэлігіяў, якія пераследуюцца, знішчаюцца, зазначыў прадстаўнік ААН. Яго словы пацвярджаюць перабежчыкі з Поўначы, у якіх часам атрымліваецца перабрацца ў Паўднёвую Карэю ці ў Кітай.

"Некаторыя жыхары таемна глядзяць відэа і тэлепраграмы з Поўдня, але ў 2008 годзе дайшлі паведамленні аб барацьбе з паўднёвакарэйскім відэа. Паводле атрыманай інфармацыі, улады ўвялі абмежаванні на міжгародныя званкі, каб перашкодзіць распаўсюджванню вестак аб цяперашнім дэфіцыце харчавання".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках