9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніжэнне кошту на золата стала самым вялікім за 25 гадоў

10

Золата таннее на біржавых таргах чацвёрты дзень запар, зніжэнне кошту на гэтым тыдні стала максімальным за 25 гадоў, паведаміла агенцтва Bloomberg.

Кошт на золата на бягучым тыдні знізіўся больш чым на 10% на фоне ўмацавання курсу даляра ў дачыненні да еўра.

"Падзенне кошту на золата звязанае не толькі з ростам курсу даляра, але і з тым, што фізічнае набыццё гэтага каштоўнага металу зніжаецца. Улічваючы курс даляра, мы ацэньваем сапраўды кошт на золата на ўзроўні $600-620 за ўнцыю", - сказаў аналітык Deutsche Bank AG Майкл Люіс.

Кошт на золата з тэрміновай пастаўкай на таргах ў Сінгапуры ў пятніцу знізіўся на 2,7% - да $701,66 за ўнцыю. Пры гэтым на таргах ў чацвер кошт апускаўся ніжэй за $700 за ўнцыю ўпершыню з верасня 2007 года.

Снежаньскія ф'ючэрсы на золата на электроннай гандлёвай пляцоўцы Comex у Нью-Ёрку ў пятніцу патаннелі на 2,2% - да $698,7 за ўнцыю, жнівеньскія ф'ючэрсы на таргах ў Токіа - на 5,3%, да $700 за ўнцыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках