Міністэрству інфармацыі не спадабаўся артыкул пра «выбары» пад загалоўкам «Бал сатаны»
1- 24.10.2008, 15:30
Рэдактар і заснавальнік газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас накіраваў у Міністэрства інфармацыі ліст-тлумачэнне з прычыны надрукаванага ў сваёй газеце артыкула.
Міністэрства інфармацыі запатрабавала, каб рэдактар «Борисовских новостей» патлумачыў змест артыкула «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского», які тычыўся вынікаў парламенцкіх выбараў у Барысаўскай выбарчай акрузе № 62, а таксама магчымых парушэнняў на выбарчых участках.
На думку Анатоля Букаса, мясцовыя ўлады, якім не спадабаліся крытычныя заўвагі аўтара артыкула, «падказалі» Міністэрству інфармацыі, на што варта звярнуць увагу.
Ці задаволяць Міністэрства інфармацыі тлумачэнні рэдактара «Борисовских новостей», стане вядома ў хуткім часе.