9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэрам арганізацыі «Моладзь БНФ» абраны Франак Вячорка

1

Старшынём моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» абраны Франак Вячорка. Такое рашэнне прынятае на ез'ездзе арганізацыі, які праходзіў 26 кастрычніка ў Менску .

Ф.Вячорка з'яўляецца кіраўніком камісіі па культуры Партыі БНФ.

За кандыдатуру Ф.Вячоркі прагаласавалі 28 дэлегатаў з'езда. За ягонага канкурэнта, кіраўніка менскай гарадской арганізацыі "Моладзi БНФ" Сяргея Семенюка, — сем. Адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным, перадае БелаПАН.

Перад галасаваннем на з'ездзе прайшлі дэбаты двух кандыдатаў у лідэры моладзевай арганізацыі.

У сваім выступе Ф.Вячорка канстатаваў, што сітуацыя, якая склалася ў арганізацыі, патрабуе зменаў. На гэта паказваюць, напрыклад, прынятыя на з'ездзе рашэнні аб скасаванні пасад каардынатараў па напрамках дзейнасці. Пры гэтым намеснікі старшыні арганізацыі павінныя будуць несці персанальную адказнасць за свае напрамкі працы. Ф.Вячорка лічыць, што за дзейнасць арганізацыі павінныя адказваць і кіраўнікі абласных структур і ячэяк.

Па ягоных словах, у бліжэйшыя два тыдні будзе выпрацаваны стратэгічны план "Моладзi БНФ" на бліжэйшы час.

Як заявіў Ф.Вячорка, у межах партыі "Моладзь БНФ" працягне адукацыйную і культурную дзейнасць. Яна будзе прадугледжваць выпуск мультымедыйнай прадукцыі замест буклетаў, працу з моладдзю па спыненні прымусовага размеркавання выпускнікоў вну, асабліва ў межах платнай адукацыі, працу па пераходзе беларускага войска на прафесійную аснову і па прасоўванні і папулярызацыі магчымага кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ.

"Дзейнасць у межах арганізацыі ўзмоцніцца і працы хопіць кожнаму", – адзначыў Франак Вячорка.

"Нічога фатальнага ў выніку выбараў не адбылося, — заявіў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Сяргей Семянюк. — Адной з мэт майго ўдзелу ў выбарах старшыні было данесці свае ідэі да сябраў арганізацыі. Па маім меркаванні, асноўнай мэтай дзейнасці "Моладзi БНФ" павіны стаць удзел у межах партыі ў выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2011 годзе. Безумоўна, можна ставіць пытанне аб папулярызацыі партыі, аб падвышэнні яе аўтарытэту, аднак нельга забываць аб тым, што менавіта моладзь з'яўляецца "нагамі і рукамі" у маючай адбыцца выбарчай кампаніі".

Па меркаванні С.Семенюка, кандыдатам у прэзідэнты на маючых адбыцца выбарах павінен быць лідэр партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках