9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі на парламенцкіх выбарах перамаглі сацыял-дэмакраты

У Чэхіі партыі правай урадавай кааліцыі пацярпелі паразу на выбарах адной траціны складу верхняй палаты парламента. Па выніках другога тура выбараў, які адбыўся, у 22 з 26 акругах перамаглі сацыял-дэмакраты.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, раней, сумесна з выбарамі ў краёвыя органы ўлады ў першым туры галасавання, які адбыўся тыдзень таму, сенатарам у адной з акруг быў таксама абраны сацыял-дэмакрат.

Старшыня Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбек заклікаў да правядзення датэрміновых выбараў, бо "выбаршчыкі далі ясна зразумець, што жадаюць прынцыповых змен у структурах улады".

Цяпер сацыял-дэмакратам прыналежыць 29 з 81 крэсла ў Сенаце. Грамадзянская дэмакратычная партыя (ГДП), найбуйнейшая ўрадавая партыя, мае 35 сенатараў. Кіруючыя кааліцыя страціла дзевяць мандатаў. Не быў абраны ні адзін з кандыдатаў ад хрысціянскіх дэмакратаў. Старшыня ГДП, прэм'ер-міністр Мірэк Тапаланек не выключае магчымасць сваёй адстаўкі з вышэйшага партыйнага паста.

Паводле чэшскай канстытуцыйнай практыкі, выбары адной траціны верхняй палаты парламента праходзяць адзін раз у два гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках