9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: «Нам хацелася б, каб новы беларускі «парламент» разгледзеў пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі»

14

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 27 кастрычніка перад адкрыццём першай сесіі «палаты прадстаўнікоў» заявіў журналістам, што Расеі хацелася б, каб новы «парламент» разгледзеў пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Сурыкаў таксама адзначыў: «Наколькі я памятаю, Аляксандр Лукашэнка ў сваіх выступленнях неаднаразова казаў, што хоча, каб гэтым пытаннем заняўся «парламент» новага склікання. Калі ён зоймецца гэтым пытаннем, не ведаю. Мусіць, трэба спачатку вырашыць усе арганізацыйныя пытанні, а потым займацца ўсімі астатнімі, у тым ліку і палітычнымі».

Пры гэтым Сурыкаў падкрэсліў, што склад «парламента» -- «добры». «У гэтым скліканні больш людзей практычнага толку, працаваўшых у абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых органах улады, — сказаў дыпламат. — Яны займаліся пытаннямі паляпшэння жыцця людзей. Мне гэты «парламент» імпануе досыць моцна. Апазіцыя ў Беларусі павінная разумець, што яна яшчэ не дарасла арганізацыйна і палітычна да заняцця месца ў «парламенце».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках