9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк уводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Дзяды»

4

Нацыянальны банк Беларусі (НББ) 28 кастрычніка ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Дзяды» серыі «Святы і абрады беларусаў», паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі НББ.

Срэбная памятная манета "Дзяды" выпушчаная наміналам 20 рублёў, спробай сплава 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм, медна-нікелевая - наміналам 1 рубель, масай 16 г, дыяметрам 33 мм, паведамляе «Інтэрфакс».

Срэбныя і медна-нікелевые манеты адчаканеныя якасцю "анцыркулэйтэд", тыражом па 5000 штук кожнай.

У хрысціянскай традыцыі абрад шанавання продкаў праводзіцца на сёмы дзень пасля Вялікадня (сёмуха, вясновая радаўніца або вялікдзень нябожчыкаў) або ўвосень (вялікія асяніны, дзедаў тыдзень). У гэтыя дні людзі ходзяць на могілкі і моляцца за памерлых у сваім родзе, адмаўляюцца ад шумных забаваў.

У Беларусі на "Дзяды" адзначаецца дзяржаўны дзень памяці - 2 лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках